# Прэс-рэліз #
Новая аудыёсістэма PHILIPS рэпрэзентуе : Праект "Belarusian DEPECHE MODE Tribute Personal DEPECHE" - зоркі беларускай сцэны выконваюць творы Depeche Mode на беларускай мове, і не толькі …
Праект рэалізаваны дзякуючы фундатарскай падтрымцы кампаніі PHILIPS, якая рэпрэзентуе новае пакаленне аудыёсістэм PHILIPS. Інфармацыйныя спонсары "Personal DEPECHE": канал ОНТ, беларускі партал TUT.BY і інтэрнэт-выданне "МузыкатуТ".
DEPECHE MODE - легендарная брытанская група, на песнях якой узгадавалася некалькі пакаленнняў нашых сучаснікаў . Новы я запісы калектыву заўсёды (як толькі з'яўляюцца) займаюць верхнія радкі (1-5) ў спісах папулярнасці (хіт-парадах) дзяржаваў Еўропы і ЗША з 1981 па 2001 гады.
Пачынаючы з 1991 года выдаюцца зборнікі песень DM у выкананні іншых музыкаў. Самы вядомы такі зборнік "For The Masses", 1998 года. У яго запісе прымалі удзел The Cure, Smashing Pumpkins, Rammstein, Appolo 440, Hooverphonic, Gus Gus і іншыя. Дыск увайшоў у дзясятку самых папулярных пласцінак шмат якіх краінаў Захаду ў тым ліку Германіі і ЗША. Падобныя ж зборнікі выходзілі і амаль ва ўсіх былых сацыялістычных краінах .
Колькасць прыхільнікаў DEPECHE MODE на Беларусі ніхто і ніколі не высвятляў. Аднак вядома , што на канцэрты гурту падчас тура ў 2001 годзе ў сумежныя дзяржавы (на Беларусі канцэртаў не было), а дакладна Расію, Літву, Эстонію і Польшчу, толькі з Мінску , паехала больш за 1000 чалавек (арганізаваныя тур-групы, спецыяльнымі турамі на канцэрт). Колькі фанатаў дабіралася да месцаў правядзення канцэртаў самастойна, а таксама з іншых беларускіх гарадоў - невядома .
"Personal DEPECHE" унікальны для беларускай рок-сцэны і шоў-бізнэсу ўвогуле. Разам і пад кантролем легендарнага калектыву, на Беларусі ўпершыню выходзіць на CD праект гэткага масштабу . Уся праца выкананая легальна, па эксклюзіўнай ліцэнзіі брытанскай карпарацыі EMI Music Publishing.